Знайсці
16.06.2017 / 23:575РусŁacБел

Незвычайнае: як яшчаркі-самцы становяцца самкамі 

У часопісе Science Advancesапублікаваны артыкул Айры Дэвесана і яго калег з аўстралійскага Інстытута Гарван, у якім яны тлумачаць механізм, пры якім пры тэмпературы інкубацыі большай за 32°С з усіх яек яшчаркі, незалежна ад набору храмасом, вылупляюцца самкі.

liveanimalslist.com

Вядома, што самцы яшчарак нясуць дзве аднолькавыя палавыя храмасомы (ZZ), а самкі — розныя (ZW). 

Аўтары публікацыі даследавалі транскрыптомы — актыўныя наборы генаў, якія вырабляюць РНК — у розных тканках барадатых яшчарак розных палоў, уключаючы нармальных самак (ZW) і самцоў (ZZ), а таксама рэверсіўных самак ZZ. Гэта дазволіла высветліць, што ў ZZ-самак павышана актыўнасць генаў JARID2 і JMJD3, якія адносяцца да сямейства генаў Jumonji, што ўдзельнічаюць у палавой дыферэнцыяцыі ў шматлікіх груп жывёлаў. У людзей (як і ва ўсіх сысуноў) ген Jumonji ўдзельнічае ў запуску развіцця яечнікаў і блакуе працу «лішніх» копій генаў на другой Х-храмасоме ў жанчын. Такім чынам, гены Jumonji ўплываюць на ўвесь працэс развіцця арганізма з самых ранніх этапаў.

У ZZ-самак яшчарак гамалагічныя гены JARID2 і JMJD3 дзейнічалі і экспрэсаваліся. Аднак атрыманая з іх РНК не падвяргалася далейшай апрацоўцы для выдалення лішніх уставак (інтронаў). Навукоўцы паказалі, што гэта вядзе да таго, што сінтэзаваныя на РНК бялкі неактыўныя. Магчыма, нейкі стрэсавы механізм уплывае на лёс РНК, сінтэзаванай з генаў Jumonji, што дазваляе развівацца арганізму вельмі хутка і гнутка адаптавацца да ўмоваў, якія будуць пры нараджэнні.

ІП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера