Знайсці
15.06.2017 / 21:572РусŁacБел

Вашчыкоўскі: Польшча адкрытая для імігрантаў

Кіраўнік польскай дыпламатыі заявіў, што Польшча «адкрытая для імігрантаў». У інтэрв'ю выданню Gazeta Polska Codziennie Вітальд Вашчыкоўскі адзначыў, што Польшча прымае сотні тысяч імігрантаў з Украіны.

На пытанне аб санкцыях, якія Еўрапейскі саюз можа ўвесці ў дачыненні да Польшчы за адмову прымаць бежанцаў, Вашчыкоўскі адказаў, што гэта вельмі далёкая перспектыва. Ён растлумачыў, што падобнае рашэнне можа быць прынятае толькі па заканчэнні шматгадовай працэдуры, таму ў Польшчы ёсць дастаткова часу на аргументацыю сваёй пазіцыі, паведамляе Радыё Польшча.

Паводле Вашчыкоўскага, ЕС павінен прыняць да ведама той факт, што Польшча з'яўляецца флангавай дзяржавай, якая абараняе большую частку мяжы Супольнасці.

Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў таксама, што еўрапейскае заканадаўства не прадугледжвае санкцый за адмову прымаць бежанцаў.

Нагадаем, 13 чэрвеня Еўрапейская камісія ініцыявала штрафную працэдуру ў дачыненні да Польшчы, Чэхіі і Венгрыі за адмову прымаць мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031