Знайсці
14.06.2017 / 15:451РусŁacБел

Злачынца адкрыў агонь па кангрэсменах на бейсбольнай трэніроўцы побач з Вашынгтонам

washingtonpost.com

Некалькі чалавек атрымалі раненні ў выніку страляніны ў горадзе Александрыя, штат Вірджынія (размешчаны за 11 кіламетраў на поўдзень ад Вашынгтона).

У ліку параненых — кангрэсмен-рэспубліканец Стыў Скеліз і некалькі памочнікаў кангрэсменаў. Пагрозы яго жыццю няма, піша ABC News.

Дакладная колькасць пацярпелых невядома, пра загінулых не паведамляецца.

Стральбу адкрыў адзін чалавек, узброены, па некаторых дадзеных, паўаўтаматычнай вінтоўкай. Ён зрабіў больш за 50 стрэлаў і неўзабаве быў затрыманы.

Інцыдэнт адбыўся падчас трэніроўкі да дабрачыннага бейсбольнага матча з удзелам членаў Кангрэса. Паводле інфармацыі Fox News, перш чым адкрыць агонь злачынец пацікавіўся ў людзей, што стаялі каля пляцоўкі, хто гуляе — дэмакраты або рэспубліканцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031