Знайсці
29.05.2017 / 21:145РусŁacБел

Мінчук пасварыўся з дзяўчынай і парэзаў колы сямі аўтамабіляў

21-гадовы мянчук прыехаў у Барысаўскі раён праводзіць сябра ў армію. У разгар застолля хлопцу патэлефанавала яго каханая, размова з якой скончылася сваркай. Малады чалавек пакінуў вечарыну і раззлаваны накіраваўся ў Барысаў, дзе спыніўся ў сваёй бабулі.

uvd-mo.gov.by

«Па шляху дадому мінчук спагнаў сваю злосць на прыпаркаваных аўтамабілях, прабіваючы іх колы нажом. У некаторых іншамарках хуліган парэзаў усе колы. Усяго ён пашкодзіў 7 аўтамабіляў», — распавялі ў УУС Мінаблвыканкама.

Злачынства было раскрытае праз некалькі дзён. Міліцыянты прааналізавалі запісы з камер відэаназірання, на якіх удалося вызначыць маршрут зламысніка. А ў ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў была высветленая і яго асоба. Акрамя таго, з месца здарэння экспертам Барысаўскага міжраённага аддзела ГКСЭ быў узяты след абутку, які стаў дадатковым доказам пры раскрыцці злачынства.

У дачыненні да падазраванага распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК Беларусі («Хуліганства»). Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. Таксама хлопца абавяжуць кампенсаваць шкоду гаспадарам машын.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера