Знайсці
26.05.2017 / 08:3927РусŁacБел

На саміце НАТА ў Бруселі Трамп адштурхнуў прэм'ера Чарнагорыі ВІДЭА

Getty Images

Чарнагорскі прэм'ер Душка Маркавіч заявіў, што нават не заўважыў, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адштурхнуў яго падчас расстаноўкі палітыкаў для калектыўнай фатаграфіі на саміце НАТА. Відэа, на якім Трамп штурхае чарнагорскага прэм'ера, шырока разышлося па інтэрнэце.

«Я гэтага нават не заўважыў. Я толькі ўбачыў рэакцыю на гэта ў сацыяльных сетках. Гэта проста бяскрыўдная сітуацыя», - сказаў Маркавіч журналістам, перадае Асашыэйтэд прэс.

На кадрах, якія паказалі сусветныя СМІ і актыўна тыражуюцца ў сацсетках, відаць, як Трамп прабіраецца наперад сярод іншых гасцей саміта НАТА і пры гэтым даволі бесцырымонна адсоўвае прэм'ера Чарнагорыі, які апынуўся ў яго на шляху. Пасля гэтага прэзідэнт ЗША папраўляе пінжак і прымае цырыманіяльную позу.

Сам Маркавіч заклікаў не звяртаць увагу на гэты эпізод.

«Сёння ў мяне была ўнікальная магчымасць асабіста падзякаваць прэзідэнту Трампу за яго падтрымку, за хуткую ратыфікацыю пратакола [аб уступленні Чарнагорыі ў НАТА] ў сенаце ЗША, у цэлым за падтрымку ЗША інтэграцыі Чарнагорыі ў альянс», - цытуе чарнагорскага прэм'ера Сі-бі-эс.

«Так як сёння журналісты ўсяляк абмяркоўваюць гэтую сцэну, я хачу сказаць вам, што для прэзідэнта ЗША натуральна быць у першым шэрагу», - сказаў на заканчэнне Маркавіч.

Прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсер, у сваю чаргу, заявіў, што расстаноўка палітыкаў перад камерай у адпаведнасці з пратаколам была вызначана загадзя, таму Трамп павінен быў заняць сваё месца.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера