Трамп станцаваў з каралём Саудаўскай Аравіі «танец мячоў»
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кароль Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд станцавалі «танец мячоў» на афіцыйнай цырымоніі ў гонар візіту амерыканскага прэзідэнта ў Эр-Рыяд. Пра гэта паведамляе Al Arabia ў Twitter.
VIDEO: #Trump takes part in traditional ardha dance in Saudi Arabia.
Read the full story here: https://t.co/hQGZDCJ8L0pic.twitter.com/RYHcOX8f0a
Паводле звестак тэлеканала, у традыцыйным танцы таксама ўзялі ўдзел дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан і галоўны стратэг Стыў Бэнан.
Танец ардха (танец мячоў) пачынаецца з аднаго вершаванага радка, які паўтараецца пад барабанны бой, танцоры ў гэты момант уздымаюць мячы ў паветра. Такім чынам, адзначае выданне, танцоры выказваюць сваю радасць і гонар. У Саудаўскай Аравіі танец ардха раней быў звязаны з ваеннымі дасягненнямі, але цяпер цырымонія праводзіцца падчас афіцыйных мерапрыемстваў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў у Саудаўскую Аравію з двухдзённым візітам 20 мая. У гэты ж дзень кіраўнікі краін падпісалі ваеннае пагадненне на $ 110 млрд.