Знайсці
10.05.2017 / 20:34РусŁacБел

20—21 мая ў Мінску пройдзе стокавы кірмаш

Пяты спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў пройдзе 20-21 мая ў Мінску ў раёне Палаца спорту, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

У пашыранай распрадажы тавараў прымуць удзел вытворцы з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Са зніжкамі будуць прадавацца швейныя і трыкатажныя вырабы, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям'і. Прадпрыемствы прапануюць не толькі тавары з калекцый, што не былі рэалізаваныя ў сезон, але і актуальныя мадэлі па зніжаных цэнах.

Адначасова на кірмашы можна будзе купіць таксама агародніну, прадукцыю грамадскага харчавання, сажалкавую рыбу і прадукцыю яе перапрацоўкі.

Гандлёвыя рады будуць працаваць з 10.00 да 17.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031