Знайсці
05.05.2017 / 09:562РусŁacБел

ЗВР Беларусі на 1 мая склалі 5,1 мільярда даляраў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ на 1 мая 2017 г., па папярэдніх звестках, склалі 5 108,7 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За красавік 2017 г. золатавалютныя рэзервы ўзраслі на 92,6 млн. долараў ЗША (на 1,8 працэнта) пасля зніжэння ў сакавіку на 6,2 млн. долараў ЗША (на 0,1 працэнта). З пачатку 2017 года рэзэрвы павялічыліся на 181,5 млн. долараў ЗША (на 3,7 працэнта).

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў на 1 мая 2017 г. склаў 5 672,5 млн. долараў ЗША, павялічыўшыся за красавік на 263,4 млн. долараў ЗША (на 4,9 працэнта) пасля зніжэння ў сакавіку на 199,3 млн. долараў ЗША (на 3,6 працэнта). За студзень — красавік 2017 года рэзервы ў нацыянальным вызначэнні выраслі на 487,5 млн. долараў ЗША (на 9,4 працэнта).

Павелічэнню золатавалютных рэзерваў у красавіку спрыялі паступленне трэцяга траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», прыцягненне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама рост цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Стрымліваючы ўплыў на дынаміку рэзерваў аказала планавае пагашэнне Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 751,4 млн. долараў ЗША (на 18,0 працэнта) да 4 927,2 млн. долараў ЗША (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 г. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш чым на 500 млн. долараў ЗША.

nbrb.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера