Знайсці
03.05.2017 / 13:0012РусŁacБел

Апублікавана ВІДЭА з фінальнай версіяй беларускай бронемашыны «Кайман»

Беларускае агенцтва БелТА апублікавала на сваім канале YouTube эксклюзіўны ролік з выпрабаваннем беларускай бронемашыны МБТС, якая больш вядомая як «Кайман». Задача стварэння дадзенай мадэлі была пастаўлена Лукашэнкам тры гады таму. Летась быў створаны доследны ўзор мадэлі, сёння крыніцы паведамляюць пра пяць пабудаваных «Кайманаў».

Стваралася машына ў ААТ «140-ы рамонтны завод» у Барысаве. Мадэль без паломак і сур'ёзных заўваг прайшла заводскія і дзяржаўныя выпрабаванні. Дырэктар завода Аляксандр Чуракоў распавёў, што днямі плануецца падпісанне загаду аб прыняцці бронемашыны на ўзбраенне беларускай арміі.

У рух «Кайман» прыводзіць чатырохтактны турбадызель вадкаснага астуджэння Д-245. Агрэгат, які стваралі ў ММЗ, мае электронную сістэму кіравання падачай паліва і спалучаны з 5-ступеністай каробкай перадач («механікай»). У машыны тарсіённая незалежная падвеска, магутныя масты і колавыя рэдуктары ад БТР-60.

Паводле заявы вытворцы, «Кайман» здольны перавозіць да шасці чалавек. Па шашы запас ходу дасягае тысячы кіламетраў, а максімальная хуткасць — больш за 100 км/г. Ён здольны пераадольваць вадаёмы. У якасці ўзбраення можа адвольна ўсталёўвацца на паваротны пагон кулямёт, станкавы гранатамёт.

Летась прайшла прэзентацыя яшчэ адной беларускай ваеннай машыны — БМЕ-1015 («Хунта»), распрацаванай у рамках альянсу МАЗ-МАН. Гэта снегабалотаход, які здольны перасоўвацца па любой паверхні: снежнай цаліне, пяску, балотах, тундры і водных перашкодах. Каштуе «Хунта» ад 55 тысяч даляраў. Першыя пакупнікі мадэлі — ананімныя замоўцы з Блізкага Усходу.

паводле onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера