Знайсці
03.05.2017 / 10:5820РусŁacБел

Сабутэльнікі назвалі хлопца гомасэксуалам. А ён іх забіў

Выпадак жорсткага падвойнага забойства ў Гродзенскай вобласці адбыўся яшчэ вясной 2013 года. Хлопец апраўдваў свой учынак тым, што сабутэльнікі (мужчыны 1965 і 1966 гадоў нараджэння) абвінавацілі яго ў гомасэксуальнасці і пагражалі згвалтаваць. Падрабязнасці ў эфіры «Альфа-радыё» распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Забойства адбылося ў аграгарадку Рацічы вясной 2013-га. Днём 22-гадовы хлопец рамантаваў ровар з суседам, а ўвечары яны вырашылі выпіць. Пазней да кампаніі ў двары далучыўся яшчэ адзін мужчына.

«Весялосць працягвалася да таго часу, пакуль прыяцелі не пачалі выстаўляць прэтэнзіі маладому чалавеку. Яны назвалі яго гомасэксуалістам, а яго сяброўку — жанчынай лёгкіх паводзінаў», — распавядае прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Хлопец спрабаваў запярэчыць, але мужчыны прыгразілі яго згвалціць. Хлопец сцвярджае, што адзін з іх трымаў яго за шыю, а другі пачаў сцягваць штаны.

Малады чалавек вырваўся, ударыў аднаго нагой па галаве, а другога кулаком у сківіцу. Але пасля гэтага не спыніўся: узяў лыжную палку ў хляве і працягнуў збіццё. П'яныя таварышы супраціўляцца не змаглі, тым больш хлопец быў у добрай фізічнай форме пасля службы ў войску.

Фігурант спыніўся, толькі калі пабачыў кроў. Ён абліў прыяцеляў вадой са студні і нават рабіў штучнае дыханне. А потым выцягнуў за агароджу, каб «працверазелі» да раніцы.

Загінулых знайшлі раніцай суседзі. Малады чалавек пазней прызнаў віну. Яго дзеянні былі кваліфікаваныя па п. 1, 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса («Забойства дзвюх асобаў з асаблівай жорсткасцю»). Згодна з заключэннем экспертаў, у той момант хлопец не пакутаваў на псіхічнае захворванне.

Суд прысудзіў абвінавачанага да 21 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера