Знайсці
25.04.2017 / 12:2716РусŁacБел

Лукашэнка і Парашэнка 26 красавіка наведаюць Чарнобыльскую АЭС і правядуць перамовы ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка 26 красавіка прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных чарговай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Кіраўнік дзяржавы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам наведаюць атамную станцыю і размешчаныя побач з ёй аб'екты. Асноўная ўвага будзе нададзена работам па падтрыманні на належным узроўні радыяцыйнай бяспекі, што непасрэдным чынам закранае інтарэсы жыхароў абедзвюх краін. Плануецца, што прэзідэнты азнаёмяцца з будаўніцтвам новага бяспечнага ахоўнага збудавання і захоўваннем адпрацаванага ядзернага паліва, ушануюць памяць ліквідатараў і пацярпелых у выніку аварыі.

У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка правядуць перамовы на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, міжнародны парадак дня і далейшыя намаганні па мірным урэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031