Знайсці
13.04.2017 / 11:442РусŁacБел

Прэм'ер Японіі: КНДР можа прымяніць хімічную зброю

Паўночная Карэя можа валодаць магчымасцямі для запуску ракет з хімічнымі боегалоўкамі, заявіў японскі прэм'ер-міністр Сіндза Абэ, выступаючы ў парламенце. Ён заявіў, што ў рэгіёне расце рызыка прымянення атрутнага газу зарыну.

У сваім выступе Абэ адзначыў, што Японія «вельмі шануе» прыхільнасць адміністрацыі Дональда Трампа да падтрымання парадку ў свеце.

Так прэм'ер пракаментаваў ракетны ўдар, нанесены ЗША па адной з баз урадавых сіл у Сірыі пасля таго, як Башара Асада абвінавацілі ва ўжыванні атрутнага газу зарыну супраць насельніцтва.

Аднак, працягнуў Абэ, у Азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне таксама ёсць рызыка прымянення зарыну і зброі масавай паражэння ў цэлым.

«Існуе магчымасць таго, што КНДР ужо валодае сродкамі дастаўкі боегаловак з зарынам. Нядаўна з дапамогай гэтага газу былі забітыя больш за 100 чалавек, мы павінны дакладна гэта зразумець і прыняць меры з тым, каб яны [КНДР] не змаглі гэтага паўтарыць. Нам патрэбныя сродкі абароны», — сказаў Абе.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031