Знайсці
13.04.2017 / 09:54РусŁacБел

Дзень з ЕГУ ў Мінску адбудзецца 15 красавіка

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў, а таксама ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у традыцыйным бясплатным адукацыйным воркшопе «Дзень з ЕГУ», які адбудзецца ў Мінску 15 красавіка.

У час мерапрыемства старшакласнікі змогуць прыняць удзел у дыскусіях і атрымаць навыкі па самых актуальных накірунках у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, якія прапануюцца да вывучэння на пяці бакалаўрскіх праграмах ЕГУ.

15 красавіка падчас «Дня з ЕГУ» перад удзельнікамі выступяць з адкрытымі лекцыямі выкладчыкі бакалаўрскіх праграм «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», «Культурная спадчына і турызм», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза», а таксама будзе праведзены майстар-клас ад выкладчыкаў праграмы «Візуальны дызайн і медыя». Акрамя таго, вы зможаце задаць усе пытанні і атрымаць індывідуальныя кансультацыі аб паступленні, здачы іспытаў, вучобе ва ўніверсітэце і пражыванні ў Вільні ад супрацоўнікаў Рэктарскага офіса.

Важна! Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы да 14 красавіка.

«Дзень з ЕГУ» адбудзецца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Раў у Мінску (па адрасе пр. газеты «Праўда» 11, ст. м. Пятроўшчына).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031