Знайсці
28.03.2017 / 17:434РусŁacБел

Парламенты Польшчы, Літвы і Украіны заклікалі Мінск паважаць правы чалавека

Падтрымка суверэннасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама заклік да ўладаў Беларусі паважаць правы чалавека — такія найважнейшыя пункты выніковага дакумента, прынятага на 8-й сумеснай сесіі парламентаў Польшчы, Літвы і Украіны. У аўторак у Сенаце Польшчы завяршылася двухдзённае пасяджэнне трох парламенцкіх груп, паведамляе Радыё Польшча.

Спікер Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі адзначыў, што найважнейшай тэмай пасяджэння было пытанне бяспекі Украіны: «Больш за ўсё мы занепакоеныя пытаннем бяспекі, у прыватнасці, бяспекі Украіны. Менавіта таму ў першых радках выніковага дакумента пасяджэння мы пішам аб акупацыі Крыма, аб агрэсіі ва Украіну».

У дакуменце таксама адзначаецца, што санкцыі ў дачыненні да Расіі не могуць быць адмененыя да моманту выканання Мінскіх пагадненняў і заканчэння акупацыі Крыма.

Прадстаўнікі парламентаў Польшчы, Літвы і Украіны таксама выказалі занепакоенасць з нагоды рэакцыі беларускіх уладаў на мірныя дэманстрацыі ў краіне. Яны падкрэслілі, што беларусы маюць права на свабоду сходу. Парламентарыі заклікалі ўлады ў Мінску паважаць асноўныя правы чалавека і вызваліць усіх затрыманых падчас дэманстрацый.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера