Знайсці
25.03.2017 / 08:084РусŁacБел

Зборная Расіі прайграла на сваім полі ў таварыскім матчы Кот д'Івуару

У пятніцу пачаліся адборачныя матчы да чэмпіянату свету 2018 года. Паколькі Расія — гаспадар будучага першынства, то яны праводзіць таварыскія гульні. Учора расіяне на сваім полі ў Краснадары прайгралі Кот д'Івуару — 0:2.

Што да адборачных гульняў, то заслугоўваюць увагі наступныя вынікі: 

Харватыя — Украіна — 1:0,
Ірландыя — Уэльс — 0:0,
Косава — Ісландыя — 1:2.

Зборная Беларусі сёння ў гасцях гуляе са Швецыяй. Пачатак гульні ў 20:00, яе пакажа канал «Беларусь-2».

Пасля 4-х тураў беларусы маюць на рахунку ўсяго два балы. Гэта нічыі на сваім полі з Францыяй і Люксембургам. Нідэрландам і Балгарыі наша каманда ў гасцях саступіла.

Францыя — 10, Нідэрланды, Швецыя — 7, Балгарыя — 6, Беларусь — 2, Люксембург — 1.

Каб выйсці на ЧС, трэба заняць 2-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930