Знайсці
19.03.2017 / 10:556РусŁacБел

Папа Францыск стаў доктарам медыцыны

Навуковую ступень пантыфіку даў універсітэт у Салерна.

Пантыфік атрымаў званне ганаровага доктара медыцыны Салернскага універсітэта — італьянскай дзяржаўнай навучальнай установы. Аб гэтым абвясцілі яго рэктар Аўрэліа Томасэці і загадчык кафедры медыцыны, хірургіі і аданталогіі Марыё Капунца падчас канферэнцыі на тэму «Гуманізацыя медыцыны. Лячыць і клапаціцца», якая прайшла тут.

Ганаровае званне было прысвоена Святому Айцу за яго «паўсюдна прызнаныя заслугі і здольнасці «лекара душаў» і глыбокага знаўцы патрэбаў самых слабых, бедных, патрабуючых Божай міласэрнасці і чалавечай салідарнасці людзей». Адмысловае паведамленне было скіравана Францішку і кардыналу Дзяржсакратару Пьетра Параліну.

Салернскій універсітэт быў заснаваны ў 1968 годзе на базе ўрачэбнай школы — адной з самых старыжытных медыцынскіх навучальных устаноў у свеце, якая бярэ свой пачатак у ІХ стагоддзі.

radiovaticana.va

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930