Знайсці
23.02.2017 / 22:138РусŁacБел

У Германіі колькасць ісламістаў вырасла да 1,6 тысяч

Федэральнае ведамства па абароне Канстытуцыі Германіі (BfV) заявіла аб росце ў краіне колькасці патэнцыйных ісламістаў-тэрарыстаў, паведамляе Delfi са спасылкай на Frankfurter Allgemeine.

«У цяперашні час мы налічваем 1,6 тыс. чалавек, якія патэнцыйна здольныя ўчыніць тэракт ісламісцкай накіраванасці», — заявіў у сераду кіраўнік ведамства Ханс-Георг Маасэн на Еўрапейскім паліцэйскім кангрэсе ў Берліне. Яшчэ ў канцы 2016 года, па яго словах, такіх людзей было не больш за 1,2 тыс.

Маасэн падкрэсліў, што ў Германіі існуе пастаянная тэрарыстычная пагроза. «Мы павінны прызнаць, што жывём не ў нармальным стане, — заявіў ён. — У цяперашні час пад пагрозай не толькі ЗША — у першую чаргу пад пагрозай Заходняя Еўропа, уключаючы Германію».

Асаблівая пагроза, канкрэтызаваў кіраўнік BfV, «зыходзіць ад атрадаў тэрарыстаў, якія прыехалі ў Германію для здзяйснення тэрактаў. Падобныя асобы могуць прыехаць з Сірыі і мець баявы досвед, а таксама веды ў вырабе выбуховых прылад».

«Атрады тэрарыстаў у стрэсавай сітуацыі здольныя больш прафесійна абыходзіцца з аўтаматамі Калашнікава, чым берлінскія паліцыянты — са сваёй зброяй», — падкрэсліў Маасэн. Але з 15 тэрарыстычных нападаў у Еўропе ў апошнія два гады толькі тры былі праведзеныя такімі атрадамі — астатнія, у тым ліку пяць тэрактаў у Германіі летась, ажыццявілі асобныя злачынцы або невялікія групы з асобных злачынцаў, сказаў Маасэн.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031