Знайсці
23.02.2017 / 06:2578РусŁacБел

На абаронцаў Курапатаў а 3-й ночы напалі невядомыя ў масках з крыкамі «Белая раса»

А 3-й ночы 23 лютага невядомыя напалі на ўдзельнікаў акцыі абароны Курапатаў. Пра гэта паведаміў сайту Pyx.by сябра руху Аляксей Клюшнічэнка, які застаўся начаваць на тэрыторыі будоўлі каля Курапатаў.

Паводле ягоных словаў, начаваць усяго заставаліся каля 10 актывістаў. На вечар 22 лютага абстаноўка там была спакойная. Аднак да ночы сітуацыя змянілася.

«Там усіх паклалі!» — апісаў сітуацыю Клюшнічэнка. Яму і яшчэ пяці актывістам удалося збегчы ў лес.

Радыё Свабода дадае, што невядомыя былі ў масках з драўлянымі завостранымі палкамі.

Паводле сведчанняў відавочцаў, нападнікаў было ад 15-20 чалавек. Яны лаяліся, выкрыквалі «Слава Расіі» і «Белая раса». Невядомыя разбурылі намёт, сарвалі бел-чырвона-белыя сцягі і перакулілі бочку з вогнішчам.

Быў паранены Алесь Кіркевіч, яго ўдарылі бітай

Усё доўжылася не больш за хвіліну. Нападнікі білі абаронцаў, быў паранены валанцёр Алесь Кіркевіч — яго ўдарылі драўлянай бітай па скроні.

Па звестках намесніка старшыні руху «За свабоду» Юрыя Меляшкевіча, лагер у Курапатах разграмілі малодчыкі у масках, якія крычалі «Белая раса!».

«Яны накінуліся на тых, хто быў ля бочкі, паклалі іх на зямлю і пачалі збіваць. Сарвалі сцягі і забурылі бочку», - сказаў Меляшкевіч.

Потым невядомыя спужаліся крыкаў людзей, якія прыехалі на дапамогу ўдзельнікам абароны і збеглі. На гэты момант сітуацыя ў лагеры спакойная.

На 23 лютага была запланаваная сустрэча грамадскасці ў Мінгарвыканкаме, і на гэты час абяцалі спыніць будоўлю.

На месца прыбыў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Зміцер Дашкевіч. На дадзены момант каля двух дзясяткаў абаронцаў застаюцца ў лагеры і абмяркоўваюць далейшы план дзеянняў. 

На месца здарэння пратэстоўцы выклікалі міліцыю, дадае Радыё Свабода.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031