Знайсці
10.02.2017 / 11:469РусŁacБел

На «Пятроўшчыне» пасажыр пажартаваў пра бомбу — можа быць заведзеная крымінальная справа

25 студзеня 2017 года на станцыі метро «Пятроўшчына» мужчына, праходзячы працэдуру надгляду, паведаміў, што ў яго ў сумцы бомба. Выбуховага прыстасавання ў сумцы не аказалася, а мужчына, як аказалася, проста пажартаваў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

Ілжывае паведамленне пра небяспеку кваліфікуецца як злачынства, прадугледжанае артыкулам 340 Крымінальнага кодэкса Беларусі. У якасці пакарання можа быць штраф, арышт на тэрмін да шасці месяцаў, абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031