Знайсці
09.01.2017 / 12:176РусŁacБел

Заўтра ФІФА абвесціць пра пашырэнне колькасці ўдзельнікаў чэмпіянатаў свету да 48 зборных

Джані Інфанціна, AP

У аўторак, 10 студзеня, на Радзе ФІФА ў Цюрыху будзе афіцыйна абвешчана пра пашырэнне колькасці каманд — удзельніц чэмпіянату свету па футболе да 48.

Рашэнне пра змену фармату правядзення адборачнага турніру будзе прымацца ў сакавіку 2017 года. У прыватнасці, вясной будзе абмяркоўвацца пытанне аб колькасці каманд ад кожнага кантынента. Мяркуецца, што для Еўропы будзе выдзелена 16 квотаў (сёння 13).

Прадугледжваецца, што на ЧС 48 каманд будуць падзеленыя на 16 груп, па тры зборныя ў кожнай. У плэй-оф будуць выходзіць па 2 наймацнейшыя каманды з кожнай групы. Новы фармат мундыяляў будзе з 2026 года.

Павелічэнне колькасці краін — удзельніц чэмпіянату свету было адным з галоўных перадвыбарных лозунгаў дзеючага кіраўніка ФІФА Джані Інфанціна.

У фінальных стадыях чэмпіянатаў свету з 1982 па 1994 гг. гуляла 24 зборныя. З 1998 г. — 32, якія разбіваюцца на восем групаў па чатыры каманды. Па дзве каманды з групы выходзяць у 1/8 фіналу.

Таксама 32 зборныя возьмуць удзел у фінальнай стадыі ЧС 2018 года, якая пройдзе ў Расіі.

Нагадаем, што Беларусь трапіла ў адну групу з Францыяй, Нідэрландамі, Швецыяй, Балгарыяй і Люксембургам.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера