Знайсці
08.01.2017 / 10:427РусŁacБел

Кіраўніку Apple зрэзалі зарплату праз зніжэнне продажаў

Кіраўнік карпарацыі Apple Цім Кук атрымаў у мінулым фінансавым годзе зарплаты і бонусаў на агульную суму 8,85 млн даляраў — на 1,55 млн менш, чым годам раней.

Цім Кук. Фота mstatic.igom.by

Зарплаты і бонусы ўсіх кіраўнікоў вышэйшага звяна Apple былі зрэзаныя праз зніжэнне паказчыкаў па продажах і прыбытку, паведамляе BBC.

Цім Кук пры гэтым атрымаў дадатковы даход ад продажу акцый кампаніі ў памеры 136 млн даляраў.

Фінансавы дырэктар Apple Лука Маэстры і старэйшы віцэ-прэзідэнт па рознічных продажах Ангела Арэндтс атрымалі гадавы заробак у памеры 23 млн даляраў кожны — на 2 млн менш, чым у 2015 годзе.

Інфармацыя пра даходы менеджараў змяшчаецца ў дакументах, прадстаўленых кампаніяй амерыканскаму фінансаваму рэгулятару — дзяржаўнай камісіі па каштоўных паперах і фондавым рынку.

Чысты аб'ём збыту Apple летась склаў 215,6 млрд даляраў — на 7,7% ніжэй, чым у 2015 годзе. Аперацыйны прыбытак склаў 60 млрд даляраў — на 15,7% ніжэй паказчыкаў папярэдняга года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031