Знайсці
02.01.2017 / 18:3976РусŁacБел

Фінляндыя з размахам святкуе 100-годдзе аддзялення ад Расіі

Больш за сто тысяч чалавек сабраліся 1 студзеня ў Хельсінкі на канцэрт, каб адзначыць пачатак урачыстасцей з нагоды 100-годдзя незалежнасці Фінляндыі. Людзей віталі прэм'ер-міністр краіны Юха Сіпіля, каля трохсот артыстаў, а ў завяршэнне над залівам Тоёлёнлахці прагрымеў салют.

Святочныя мерапрыемствы завершацца 6 снежня, у дзень, калі фінскі парламент у 1917 годзе абвясціў незалежнасць.

У адрозненне ад краін Балтыі, у 1940 Фінляндыя вырашыла супраціўляцца Савецкаму Саюзу, калі той дзяліў з Гітлерам Усходнюю Еўропу. Краіна вынесла дзве цяжкія вайны, страціла частку тэрыторыі (Карэлію), але захавала незалежнасць. Дзякуючы гэтаму за наступныя дзесяцігоддзі ў сваім развіцці яна на парадак абагнала сваіх акупаваных суседзяў з Эстоніі і Латвіі.

Беларусь абвясціла сваю незалежнасць на год пазней за Фінляндыю, 25 сакавіка 1918-га, але не здолела ўтрымаць, бо не паспела ўтварыць уласнае войска.

Варта адзначыць, што афіцыйныя ўлады Беларусі практычна абмінулі ўвагай 25-годдзе абвяшчэння незалежнасці ад СССР, якое адбылося ў 1991 годзе. 

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031