Знайсці
05.12.2016 / 21:582РусŁacБел

Прэм'ер Францыі падае ў адстаўку і будзе балатавацца ў прэзідэнты

lefigaro.fr

Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс 5 снежня афіцыйна абвясціў аб намеры ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта краіны ў 2017 годзе. Ён заявіў, што 6 снежня сыдзе ў адстаўку з пасады прэм'ер-міністра, каб сканцэнтравацца на кампаніі, паведамляеAssociated Press.

Вальс дадаў, што лічыць сваю кандыдатуру шанцам для прымірэння раз'яднаных французскіх левых, перадае AFP.

Праймерыз Сацыялістычнай партыі, ад якой мае намер балатавацца Мануэль Вальс, павінны прайсці ў студзені 2017 года. Раней ад удзелу ў выбарах адмовіўся прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд. Вальс лічыцца найбольш імаверным прэтэндэнтам на ролю кандыдата ад сацыялістаў на будучых выбарах.

Кандыдатам ад правых і цэнтрыстаў, імаверна, будзе экс-прэм'ер Франсуа Фіён, што выйграў свае праймерыз. Таксама балатавацца будуць Марын Лё Пэн (Нацыянальны фронт), былы міністр эканомікі Эманюэль Макрон і Жан-Люк Меланшон ад левых

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031