Знайсці
21.11.2016 / 14:429РусŁacБел

Нацыянальная бібліятэка адкрыла анлайн-доступ да кніг XIV—XVIII стагоддзяў

У Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў праект «Кніга Беларусі XIV-XVIII стагоддзяў»: у анлайн-доступе маюцца копіі поўных тэкстаў дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, выдадзеных у XIV-XVIII стагоддзях. Дакументы ў базе можна шукаць па аўтару, мове, зместу, тэрыторыі і іншых прыкметах, піша onliner.by.

Таксама ёсць магчымасць шукаць кнігі, выдадзеныя ў нейкім канкрэтным месцы (краіне ці горадзе). Кожная прадстаўленая кніга мае свой «пашпарт», які раскажа не толькі пра аўтара, месца, год, мову і тэматыку выдання, але і прадставіць шыфр захоўвання дакумента ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Віртуальныя выставы пазнаёмяць з найбольш каштоўнымі калекцыямі. Напрыклад, поўнымі тэкстамі выданняў Францішка Скарыны, якія захоўваюцца ў фондах НББ. У будучыні ён папоўніцца кнігамі з фондаў іншых бібліятэк, у тым ліку замежных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031