Знайсці
10.10.2016 / 17:285РусŁacБел

Помнік Жызнеўскаму ў Кіеве аднавілі пасля ДТЗ

На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве аднавілі помнік герою Нябеснай сотні Міхаілу Жызнеўскаму, паведамляе «Вячэрні Кіеў». Канструкцыя была разбураная ўчора, 9 кастрычніка, у выніку ДТЗ.

Нагадаем, 9 кастрычніка белы Mercedes не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў помнік герою Нябеснай сотні беларусу Міхаілу Жызнеўскаму. Пасля ўдару ў помнік аўтамабіль урэзаўся ў чорны Volkswagen, які ехаў па сустрэчнай паласе. Пацярпелі два чалавекі, якія знаходзіліся ў Volkswagen. Яны шпіталізаваныя. Ад удару ў Mercedes спрацавалі падушкі бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера