Знайсці
02.10.2016 / 13:144РусŁacБел

Прэм'ер-міністр Брытаніі мае намер зрабіць першы крок на шляху вываду краіны з ЕС

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй мае намер зрабіць першы крок на шляху выхаду краіны з ЕС, паведамляе Financial Times. Гаворка ідзе аб «вялікім законе адмены», як выказалася Мэй у інтэрв'ю Sunday Times, які «зноў зробіць Вялікабрытанію суверэннай і незалежнай дзяржавай».

Фото: Frank Augstein/AP

Гаворка ідзе пра адмену Акта аб еўрапейскіх супольнасцях 1972 года, які ўвёў у дзеянне заканадаўства Еўрапейскага саюза на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Чакаецца, што брытанскі прэм'ер абвесціць аб увядзенні закона, які адмяняе Акт, на штогадовай канферэнцыі Кансерватыўнай партыі ў Бірмінгеме ў нядзелю. Інфармацыя аб адмене гэтага Акта таксама будзе ўключана ў штогадовую прамову каралевы.

«Улада законаў ЕС у Вялікабрытаніі скончыцца», — дадала яна.

У чэрвені гэтага года ў Вялікабрытаніі прайшоў рэферэндум аб выхадзе краіны з Еўрапейскага саюза. За тое, каб краіна пакінула ЕС, выказалася большасць — 51,9% жыхароў.

На пачатку верасня Мэй заявіла, што Брытанія павінна быць гатовая да «цяжкіх часоў» у сувязі з Brexit. Пры гэтым яна выказала ўпэўненасць, што краіна «набудзе выгаду» ад выхаду з ЕС.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031