Знайсці
28.09.2016 / 15:2518РусŁacБел

Алена Анісім пракаментавала збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг, арганізаваны Дашкевічам

Намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім падтрымала збор подпісаў за ўключэнне нацыянальнага сцяга ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

«Безумоўна, я гэтую акцыю падтрымліваю. Пад гэтым сцягам у канцы ХХ стагоддзя нарадзілася наша незалежнасць, незалежнасць Беларусі як самастойнай краіны, — сказала Анісім. — У нас, у ТБМ таксама збіраюць подпісы за гэта, я свой ужо пакінула».

Праўда, удзельнічаць у зборы подпісаў сама Алена Анісім не плануе.

«Не трэба лезці ва ўсё, я так лічу. У нас ёсць грамада, якая гэта выдатна робіць сёння. Зміцер Дашкевіч арганізаваў гэты збор і вельмі добра ім займаецца», — паведаміла яна.

Ці зможа Анісім неяк дапамагчы працэсу як дэпутат?

«Ну, пакуль пра гэта казаць рана, — адказала Анісім. — Але пабачым. Калі будзе магчымасць зрабіць адпаведныя крокі, то я іх, канечне, зраблю».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера