Знайсці
26.09.2016 / 13:2013РусŁacБел

Разборкі ў Мінскай вобласці: бізнэсмена застрэлілі каля дома і спалілі ў ягоным аўтамабілі

На выездзе з Беразіна Мінскай вобласці раніцай знайшлі спалены аўтамабіль з трупам на месцы кіроўцы. На месцы трагедыі, якая адбылася ў 7.00, да гэтага часу працуюць эксперты, следчыя, міліцыя і МНС.

sk.gov.by

«Мясцовы бізнэсмэн выехаў з дома, у яго ёсць дом на ўскраіне ля лесу. Яго там непадалёк тармазнулі, застрэлілі, машыну падпалілі. Міма ехаў мясцовы пажарны на працу, бачыць, стаіць машына, з яе дым ідзе, адчыніў дзверы, пабачыў цела, паспрабаваў яго дастаць, па ім з лесу страляць пачалі, каб адагнаць ад машыны. Ён у машыну, па газах і ў міліцыю», — паведаміў TUT.BY мясцовы жыхар Вадзім.

Па словах яшчэ аднаго мясцовага, прыяцеля Вадзіма, увагу выратавальніка, які праязджаў міма, прыцягнуў дым з-пад капота Audi Q5. Каля аўтамабіля мужчына ўбачыў «чалавека з падпаленай анучай, які кінуў яе на капот і ўцёк у лес».

Падобна на тое, яго напалохаў выратавальнік — у якога сапраўды сталі страляць з лесу, кажуць крыніцы. Але ён, па словах мясцовых, мужчыну ў аўтамабілі ўжо нічым бы не дапамог, нават калі б паспеў дастаць — у салоне аўто быў труп з агнястрэльнымі раненнямі.

Мясцовыя кажуць, што загінулага ведае ўвесь горад: мужчына быў вельмі заможным прадпрымальнікам. У Беразіне ўсе трымаюцца версіі заказнога забойства.

Афіцыйных каментароў пакуль няшмат.

— У 7.09 нам паведамілі, што на выездзе з Беразіна на трасе Барысаў — Беразіно — Бабруйск гарыць адкрытым полымем аўтамабіль. Супрацоўнікі РАУС разам з калегамі з іншых ведамстваў знайшлі ў салоне труп мужчыны. Яго асоба пакуль не ўстаноўлена, — паведаміў прэс-сакратар УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

Выратавальнікам пра здарэнне паведамілі на хвіліну раней: «Падраздзяленні МНС выехалі на месца і аператыўна патушылі аўтамабіль, які гарэў адкрытым полымем. У салоне быў знойдзены труп мужчыны», - паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

— На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Усталёўваюцца абставіны смерці мужчыны, труп якога быў знойдзены ў салоне згарэлага аўтамабіля, - паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па рэгіёне Таццяна Беланог.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031