Знайсці
26.09.2016 / 09:14РусŁacБел

Кароль гольфа Арнольд Палмер памёр у ЗША

Sports Illustrated

Амерыканскі гальфіст Арнольд Палмер, які лічыцца адным з найвялікшых гульцоў у гісторыі спорту, памёр ва ўзросце 87 гадоў.

Ён памёр у шпіталі горада Пітсбург у Пенсільваніі, дзе праходзіў абследаванне сэрца, перадаюць мясцовыя СМІ.

За сваю шматгадовую кар'еру Палмер перамог у больш чым 90 спаборніцтвах па ўсім свеце, уключаючы сем перамог у прэстыжным турніры Мастэрс.

Палмер унёс сур'ёзны ўклад у папулярызацыю гольфа, выдаючы кнігі і прадзюсуючы тэлешоу аб гэтым відзе спорту. У яго былі тысячы фанатаў, якіх называлі «Армія Арні».

У 1967 годзе ён стаў першым гальфістам, які зарабіў некалькі мільёнаў даляраў.

«Калі б не Арнольд, гольф не быў бы такім папулярным», - заявіў у 2004 годзе знакаміты спартсмен Тайгер Вудс.

EPA

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031