Знайсці
23.09.2016 / 18:201РусŁacБел

Акцыі Twitter узляцелі на 20% за паўгадзіны

Акцыі сэрвісу мікраблогаў Twitter на Нью-ёркскай біржы ўзляцелі больш чым на 20% за паўгадзіны на чутках аб тым, што адразу некалькі буйных ІТ-кампаній плануюць купіць сэрвіс.

З моманту адкрыцця гандлю ў 9:30 раніцы да 10-й раніцы кошт адной акцыі дадаў у цане амаль 4 даляра, дасягнуўшы 22,4 даляра. У працэнтным выражэнні акцыі выраслі на 21,26%.

Пра тое, што некалькі тэхналагічных гігантаў, уключаючы карпарацыю Google, задумаліся аб набыцці сэрвісу, паведаміў тэлеканал CNBC са спасылкай на свае крыніцы. Яшчэ адзін патэнцыйны пакупнік Twitter — кампанія Salesforce.com, распрацоўшчык сістэм кіравання ўзаемаадносінамі з кліентамі.

3 мая акцыі кампаніі Twitter рэзка патаннелі, зваліўшыся да мінімальнага значэння з лістапада 2013 года. У ходзе першаснага размяшчэння (IPO) яны былі ацэненыя ў 26 даляраў за штуку.

Колькасць актыўных карыстальнікаў сацсеткі «Твітар» цяпер складае каля 320 мільёнаў чалавек.

Выручка кампаніі па выніках 2015 года дасягнула 2,2 мільярда даляраў.

У сакавіку 2016 года кампаніі споўнілася 10 гадоў.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера