Знайсці
19.09.2016 / 16:2910РусŁacБел

Рассельгаснагляд знайшоў кішэчную палачку ў беларускіх сасісках і малацэ

У пастэрызаваным малацэ і сасісках з Беларусі выявілі кішэчную палачку, паведаміў Рассельгаснагляд.

Супрацоўнікамі ўпраўлення ведамства па Цвярской і Пскоўскай абласцях былі адабраны пробы малака пітнога пастэрызаванага 3,2% вытворчасці ААТ «Мінскі малочны завод № 1». Тавар паступіў праз пункт перасячэння дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі на расійска-беларускім участку, размешчаныму вёсцы Далосцы Себежскага раёна Пскоўскай вобласці. 2,2 тоны грузу суправаджаліся ветэрынарным сертыфікатам Мытнага саюза. Пры правядзенні лабараторных даследаванняў проб малака ў цвярской ветэрынарнай лабараторыі выяўлены бактэрыі групы кішэчнай палачкі.

Таксама не адпавядаюць нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі сасіскі мясныя «Малочныя смачныя» ахалоджаныя вытворчасці ААТ «Магілёўскі мясакамбінат». Тавар агульнай вагой 3,6 тоны паступіў праз пункт перасячэння на расійска-беларускім участку мяжы ў вёсцы Лабок Невельскага раёна Пскоўскай вобласці ў складзе партыі каўбасных вырабаў і вэнджаніны, якая суправаджалася ветэрынарным сертыфікатам Мытнага саюза. Пры правядзенні лабараторных даследаванняў проб прадукцыі таксама былі выдзеленыя бактэрыі групы кішэчнай палачкі і ўстаноўлена перавышэнне колькасці мезафільных аэробных і факультатыўна-анаэробных мікраарганізмаў (КМАФАнМ). Як адзначылі ў Рассельгаснаглядзе, высокае ўтрыманне КМАФАнМ у прадуктах харчавання можа прывесці да харчовага атручэння рознай ступені цяжкасці, энтэрыту, энтэракаліту ў спалучэнні з сіндромам агульнай інтаксікацыі, якi ўяўляе небяспеку для здароўя чалавека.

У ведамстве заявілі, што робяцца захады па спыненні абароту названых партый небяспечнай прадукцыі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031