Знайсці
16.09.2016 / 15:192РусŁacБел

Колькасць жыхароў ФРГ замежнага паходжання дасягнула рэкорднага ўзроўню

У Германіі пражывае 17,1 млн чалавек замежнага паходжання, гэта рэкордны паказчык за ўсю гісторыю краіны. Такія дадзеныя прадставіла ў пятніцу, 16 верасня, Федэральнае статыстычнае ведамства.

Доля людзей з замежнымі каранямі ў насельніцтве ФРГ складае ў дадзены момант 21%. У параўнанні з папярэднім годам, гэты паказчык вырас на 4,4%. Даследчыкі звязваюць такія змены з вялікай колькасцю імігрантаў, якія прыбылі ў Нямеччыну за апошні час. Людзьмі замежнага паходжання лічацца грамадзяне, народжаныя ў іншых краінах, а таксама тыя, у каго толькі адзін з бацькоў з'явіўся на свет за межамі ФРГ. Больш за ўсё ў Нямеччыне выхадцаў з Турцыі, Польшчы і Расіі.

Жыхары ФРГ замежнага паходжання ў сярэднім прыкметна маладзейшыя за карэнных немцаў, кожны трэці ва ўзроставай групе да 18 гадоў мае замежныя карані. Акрамя таго, немцы з замежнымі каранямі часцей аказваюцца беспрацоўнымі і не маюць сярэдняй адукацыі.

Deutsche Welle

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930