Знайсці
06.09.2016 / 20:1020РусŁacБел

Насуперак заяве Лукашэнкі, студэнтаў заганяюць на датэрміновае галасаванне

Сёння пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. «Наша Ніва» прайшлася па выбарчых участках, каб акунуцца ў атмасферу выбараў.

Пачалі мы з агляду ўчастка для галасавання №548 Коласаўскай выбарчай акругі №106, што знаходзіцца ў адным з карпусоў БНТУ. Адразу ў вочы кінулася шыльда, на якой з’явілася новая літара ў беларускім алфавіце.

Каля ўваходу на ўчастак чарга са студэнтаў. Пытаемся ў дзяўчыны, што стаіць апошняй, навошта яна прыйшла. Тая сарамліва адказвае: «Нам так сказалі, абяцалі адпусціць дадому, калі прагаласуем датэрмінова». За каго будуць галасаваць, большасць у чарзе яшчэ не вырашыла.

Раптам у канцы калідора раздаецца гучны дзявочы голас: «Хто хоча з’ехаць раней, прагала…» Але дзяўчына не завяршае думку, заўважае камеру.

На ўчастку №550, які знаходзіцца побач, у інтэрнаце БНТУ, сітуацыя кантрасная — за 15 хвілін ніхто не прыйшоў галасаваць.

Участак №687 знакаміты тым, што ў час прэзідэнцкіх выбараў свой голас можна было абмяняць на паўтаралітровую бутэльку піва. Але сёння раздаюць сцяжкі з эмблемай завода «Крыніца», якія старшыня камісіі старанна хаваў ад камеры.

Першае, што мы бачым, — над палаткамі для галасавання завіс электрык, які мяняе лямпачкі. Гэту сітуацыю нас таксама просяць не здымаць.

А назіральнікам сумна — яны разгадваюць крыжаванку.

Далей мы рухаемся ў Палац культуры МТЗ, у пункт для галасавання №700. Тут таксама галасуюць выключна студэнты МДЭУ імя Сахарава: кажуць што іх «папрасілі», але выходныя за голас не абяцалі.

За ўвесь дзень на ўчастках для галасавання мы не ўбачылі ніводнага ахвотнага прагаласаваць, акрамя студэнтаў.

Апытанка

ІА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930