Знайсці
31.08.2016 / 22:111РусŁacБел

Асуджанага з калоніі адпусцілі ў адпачынак, а ён абрабаваў настаўніка музычнай школы

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС Мінска раскрылі разбойны напад на 28-гадовага настаўніка ігры на саксафоне адной са сталічных музычных школ.

Як паведамілі ў Маскоўскім РУУС, злачынца трапіў у кватэру музыканта па знешняй газавай трубе праз прыадчыненае пластыкавае акно на кухні. Знаходзячыся на кухні і спрабуючы знайсці каштоўныя рэчы, ён разбудзіў гаспадара кватэры, аднак гэта рабаўніка не збянтэжыла. Убачыўшы ў памяшканні мужчыну, ён схапіў са стала нож і стаў патрабаваць грошы і каштоўнасці. Атрымаўшы жаданае (550 даляраў ЗША), папрасіў выпусціць яго праз уваходныя дзверы і ўцёк.

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асоба злачынцы была высветленая. Нападнікам аказаўся 33-гадовы раней судзімы жыхар Мядзельскага раёна, які на момант здзяйснення злачынства ўжо адбываў пакаранне за раней здзейсненае хуліганства ў калоніі адкрытага тыпу ў Віцебскай вобласці і быў адпушчаны ў чатырохдзённы адпачынак. Мужчына затрыманы.

Маскоўскім РАСК у дачыненні да яго распачатая справа на падставе ч. 2. арт. 207 КК (разбой). Яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031