Знайсці
31.08.2016 / 15:213РусŁacБел

Памёр самы стары какаду ў свеце

У Брукфілдскім заапарку (Чыкага, ЗША) памёр самы стары какаду, якія жывуць у няволі, паведамляе Chicago Tribune. Птушцы было 83 гады.

chicagotribune.com

Ветэрынарам прыйшлося ўсыпіць папугая па мянушцы Кукі (Cookie — «печыва») з-за моцнага пагаршэння самаадчування.

Выданне адзначае, што ружовы какаду жыў у заапарку ў Чыкага з 1934 года. Яго прывезлі з сіднэйскага заасада Таронга, калі яму быў год.

У 2014 годзе Кукі трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы стары ў свеце папугай, які жыве ў няволі (максімальная працягласць жыцця какаду у такіх умовах складае 60-80 гадоў). Тым не менш з 2009 года птушка больш не выстаўлялася ў экспазіцыі.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031