Знайсці
27.08.2016 / 18:0873РусŁacБел

Кампанія з расійскім капіталам шукала ў Брэсце дырэктара з «чыстым маўленнем без беларускага акцэнту»

Партал By24.org Уладзіміра Чудзянцова заўважыў на сайце Cataloxy аб'яву ад будаўнічай кампаніі «Дойлід» («Зодчій»).

Яна была апублікаваная 10 лістапада 2015 і была актуальная да 9 сакавіка 2016 года.

Кампанія шукала ў Берасці рэгіянальнага дырэктара па продажах пад ключ драўляных дамоў, вырабленых у Расіі. Звяртае на сябе ўвагу адно з патрабаванняў працадаўцы: «актыўнасць, пісьменнае і выразнае маўленне без беларускага акцэнту».

Гэтая ўмова наўпрост супярэчыць беларускаму заканадаўству, якое забараняе дыскрымінацыю.

У артыкуле 14 Працоўнага кодэкса Беларусі гаворыца: «Дыскрымінацыя, гэта значыць абмежаванне ў працоўных правах або атрыманне якіх-небудзь пераваг у залежнасці ад полу, расы, нацыянальнага паходжання, мовы, рэлігійных ці палітычных перакананняў, удзелу ці няўдзелу ў прафсаюзах ці іншых грамадскіх аб'яднаннях, маёмаснага або службовага становішча, недахопаў фізічнага або псіхічнага характару, якія не перашкаджаюць выкананню адпаведных працоўных абавязкаў, забараняецца».

Карэспандэнт «Нашай Нівы» звязаўся з прадстаўнікамі кампаніі «Зодчій», каментар будзе атрыманы ў панядзелак.

Апытанка

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930