Знайсці
20.08.2016 / 03:117РусŁacБел

Таццяна Караткевіч ў тэлевыступе заклікала выбарцаў зрабіць «хай і небагаты, але выбар»

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, сустаршыня кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч 19 жніўня ў сваім выступленні на тэлеканале «Беларусь 3» заклікала выбаршчыкаў зрабіць «хай і небагаты, але выбар».

У прыватнасці, Караткевіч заклікала прагаласаваць не за кандыдатаў ад партыі чыноўнікаў, якія будуць выконваць загады і слухаць сваіх начальнікаў, а за альтэрнатыву ім, якую яна прадстаўляе.

Кандыдат у дэпутаты адзначыла, што выкарыстоўвае любую магчымасць, каб зрабіць голас выбаршчыкаў мацнейшым, а іх мэты дасягальнымі. Паводле яе слоў, галоўны доказ таго, што дэпутат паважае сваіх выбаршчыкаў, гэта тое, што ён кажа праўду і робіць тое, што абяцае. «Хай не адразу мы вырашым усе праблемы, але я абяцаю, што не буду маўчаць, буду казаць праўду і праяўляць ініцыятыву для вырашэння нашых шматлікіх праблем», — сказала Караткевіч. 

Яна адзначыла, што многія выбаршчыкі не хочуць ісці галасаваць, бо не вераць выбарам, дэпутатам і чыноўнікам. У той жа час яна заклікала прыйсці 11 верасня на выбарчыя ўчасткі, каб прагаласаваць за сучаснасць і будучыню ў руках не партыі чыноўнікаў, а «ў нашых з вамі».

Караткевіч балатуецца па Кастрычніцкай акрузе Мінска № 97. Па гэтай акрузе таксама вылучаюцца начальнік станцыі Мінск-Пасажырскі УП «Мінскае аддзяленне БЧ» Аляксандр Дрожжа, член Беларускай патрыятычнай партыі Валерый Клінцоў, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерый Макараў, член Камуністычнай партыі Беларусі Канстанцін Монтач і кандыдатка ад АГП Ганна Канапацкая.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031