Знайсці
16.08.2016 / 14:1715РусŁacБел

Назарбаеў заявіў пра гатоўнасць Парашэнкі да кампрамісаў наконт Данбаса

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка гатовы ісці на кампрамісы ў сітуацыі з Данбасам. Пра гэта прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы.

Па словах Назарбаева, Парашэнка патлумачыў яму ў тэлефоннай размове, што прыняць закон аб спецыяльным статусе рэгіёна не дазваляе адсутнасць большасці ва ўкраінскім парламенце.

«Нядаўна Парашэнка мне тэлефанаваў [і казаў], што прыняць статус Данбаса і другога рэгіёна, які там ёсць, не дазваляе [адсутнасць] у яго большасці ў Радзе. Трэба вырашыць па іншых пытаннях. Гэта значыць таксама, я думаю, [ён] схільны знаходзіць кампрамісы, але чамусьці не знаходзяцца», - сказаў Назарбаеў.

Ён падкрэсліў, што «ўсе гэтыя пытанні, вядома, даюць вам нагрузку для Расіі, але яны ўсё вырашаюцца».

***

Законапраект аб унясенні ў Канстытуцыю змяненняў па дэцэнтралізацыі Украіны — адзін з ключавых пунктаў мінскіх пагадненняў. Ён быў прыняты Вярхоўнай Радай у першым чытанні яшчэ ў 2015 годзе.

Змяненні ў частцы дэцэнтралізацыі прадугледжваюць трохузроўневую сістэму мясцовага самакіравання, якая прадугледжвае, што сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Украіны будзе складацца з рэгіёнаў, раёнаў і абшчын, пры гэтым апошнім прапануецца перадаць вялікія паўнамоцтвы і фінансавыя рэсурсы.

Прадстаўніком дзяржавы (прэфектам) на месцах павінна быць асоба, якая прызначаецца і звальняецца прэзідэнтам па прадстаўленні ўрада.

Акрамя таго, у рамках гэтай рэформы мяркуецца надаць асобным раёнам Данецкай і Луганскай абласцей Украіны асаблівы статус.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера