Знайсці
13.08.2016 / 14:214РусŁacБел

Хакеры ўзламалі пошту Юліі Сцяпанавай, якая распавяла пра допінг у Расіі

Невядомыя ўзламалі электронную пошту Юліі Сцяпанавай — расійскай спартсменкі, чый аповяд пра допінг лёг у аснову некалькіх дакументальных фільмаў і прывёў да адхілення расійскіх лёгкаатлетаў ад Алімпіяды ў Рыа.

Юлія Сцяпанава (Русанава) і яе муж Віталь распавядалі ў праграме Сі-бі-эс «60 хвілін» аб прымяненні допінгу

Пра ўзлом пошты Сцяпанавай распавялі прадстаўнікі швейцарскай арганізацыі, якая займаецца падтрымкай Юліі і яе сям'і. Муж Юліі Віталь Сцяпанаў — былы супрацоўнік Расійскага антыдопінгавага агенцтва — таксама распавядаў журналістам пра допінг у расійскім спорце.

Пасля таго як спартсменка выступіла з абвінавачваннямі ў выкарыстанні допінгу, яе месцазнаходжанне трымаецца ў сакрэце. Як адзначае сайт спартыўнага тэлеканала ESPN, атрымаўшы доступ да перапіскі Юліі Сцяпанавай, хакеры маглі даведацца і яе месцазнаходжанне.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930