Знайсці
09.08.2016 / 13:011РусŁacБел

Вайсковым аташэ ЗША ў Беларусі стаў афіцэр з амерыканскай амбасады ў Кіеве

Палкоўнік Майкл Вандэвельдэ стане ваенным аташэ пры амбасадзе ЗША ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Цяпер ён таксама займае пасаду сухапутнага аташэ пры амбасадзе ЗША ва Украіне. Сёння ён атрымаў акрэдытацыю пры Міністэрстве абароны Беларусі, паведаміла прэс-служба ведамства.

Фота прэс-службы амбасады ЗША.

— У межах знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь 9 жніўня палкоўнік Майкл Вандэвельдэ наведае міратворчую роту 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады падчас палявога выхаду, — адзначылі ў Мінабароны.

Амбасада ЗША ў сваю чаргу паведамляе, што ў гэтым месяцы беларускі падпалкоўнік Андрэй Мішута будзе акрэдытаваны ў якасці ваеннага аташэ па сумяшчальніцтву ў Вашынгтоне.

— Акрэдытацыя палкоўніка Вандэвельдэ ўяўляе сабой наступны крок па аднаўленні ваеннага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША. Магчымасць узаемнай акрэдытацыі ваенных аташэ абмяркоўвалася ў сакавіку гэтага года падчас візіту ў Мінск намесніка памочніка міністра абароны ЗША Майкла Карпентэра, — адзначылі ў амбасадзе.

Майкл Вальдэвельдэ (у цэнтры) гутарыць з беларускім ваенным лётчыкам у адстаўцы, бацьку якога амерыканскія салдаты вызвалілі з лагера ваеннапалонных у Германіі ў гады Другой Сусветнай вайны. 21 чэрвеня, Мінск. Фота usafe.af.mil.

Ваенны аташэ ўжо быў у Беларусі да сённяшняй сустрэчы ў Мінабароны. 20 чэрвеня ён наведаў канцэрт джаз-бэнд аркестра ВПС ЗША ў Еўропе для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў і ліквідатараў аварыі на ЧАЭС у мінскім Доме дружбы.

А 21 чэрвеня ўдзельнічаў у прыёме амерыканскай дыпмісіі з нагоды Дня незалежнасці ЗША.

Былы павераны ў справах ЗША Скот Роланд, яго жонка і палкоўнік Вальдэвельдэ вітаюць гасцей на чэрвеньскім прыёме ў Мінску. Фота прэс-службы амбасады ЗША.

Вядома, што ва Украіне Майкл Вальдэвельдэ ўдзельнічаў у абмеркаванні праграмы ваеннай дапамогі па стварэнні 1-й брыгады лёгкай пяхоты Нацгвардыі па стандартах НАТО.

За выезды ў зону АТА і арганізацыю трэнінгаў для ўкраінскіх ваенных дабрачынны «Фонд оборони країни» ўзнагародзіў амерыканскага палкоўніка аднайменным ордэнам «За оборону країни».

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031