Знайсці
09.08.2016 / 08:352РусŁacБел

Настольны тэніс: Уладзімір Самсонаў выйшаў у чвэрцьфінал і там сустрэнецца з сябрам

Уладзімір Самсонаў з дзявятага матчбола выйшаў у чвэрцьфінал адзіночнага разраду Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра ў спаборніцтвах па настольным тэнісе.

Самсонаў перамог брытанца Пола Дрынкхола з лікам 4—2 (9, 6, 8, —15, —7, 8). Беларус вёў 3:0 і 10:5 у чацвёртай партыі, але толькі з дзявятага матчбола перамог.

За выхад у паўфінал Самсонаў згуляе з Дзмітрыем Аўчаровым. Сустрэча адбудзецца 9 жніўня ў 22.00 па беларускім часе.

Цікава, што Аўчароў — сябар Самсонава, яны разам трэніраваліся. Аўчароў выступае за Нямеччыну, хоць родам ён з Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031