Знайсці
09.08.2016 / 07:421РусŁacБел

Зборныя Кітая і ЗША маюць у сваім актыве па пяць залатых медалёў Рыа-2016

Зборныя ЗША і Кітая размясціліся на першых радках агульнага заліку Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра, выйграўшы ўжо па пяць залатых медалёў.

Фота Reuters.

Амерыканцы ў панядзелак папоўнілі сваю скарбонку яшчэ дзвюма вышэйшымі ўзнагародамі ў плаванні. Лілія Кінг выйграла 100 метраў брасам, а Раян Мэрфі — такую ж дыстанцыю на спіне.

У Кітая ў трэці дзень спаборніцтваў таксама два золата. Дуэт Лін/Чэн выйграў сінхронныя скачкі ў ваду з 10-метровай вышкі, а Сунь Ян быў лепшым у заплыве на 200 метраў вольным стылем.

1. ЗША — 5-7-7

2. Кітай — 5-3-5

3. Аўстралія — 4-0-3

4. Італія — 3-4-2

5. Японія — 3-0-7.

Усяго ўзнагароды ёсць у скарбонцы ўжо 38 краін-удзельніц Алімпіяды. Беларусы медалёў пакуль не заваёўвалі.

Адзначым, што сярод іншых няма ўзнагарод і ў актыве каманды Германіі.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031