Знайсці
09.08.2016 / 07:365РусŁacБел

50 сілавікоў-рэспубліканцаў выступілі супраць Трампа: ён непрыдатны для прэзідэнцтва

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональд Трамп адказаў на ліст 50 сябраў партыі, якія сумняваюцца ў тым, што ён зможа стаць годным кіраўніком дзяржавы. Заява Трампа апублікавана на яго афіцыйным перадвыбарным сайце.

Фота Reuters.

У сваім лісце, апублікаваным у The New York Times, аўтары ліста — былыя высокапастаўленыя супрацоўнікі дзяржаўных органаў і службаў бяспекі — заявілі, што не будуць галасаваць за Трампа.

На іх думку, будзе небяспечна, калі ён стане прэзідэнтам, паколькі гэта «падвергне рызыцы бяспеку і дабрабыт краіны». Яны таксама сцвярджаюць, што мільярдэру «не хапае характару», каб быць прэзідэнтам і асцерагаюцца наступстваў, калі ён стане галоўнакамандуючым краіны.

«Па нашым досведзе, прэзідэнт павінен хацець слухаць сваіх дарадцаў і кіраўнікоў дэпартаментаў. Ён павінен заахвочваць разглядаць канфліктныя пункты гледжання, павінен прызнаваць памылкі і вучыцца на іх», — напісалі аўтары паслання.

Рэспубліканцы таксама лічаць, што Трампу не хапае «сімвалаў, каштоўнасцяў і досведу», каб узначаліць краіну. На іх думку, мільярдэр «аслабляе маральны аўтарытэт ЗША як лідара вольнага свету».

У адказ на гэта Трамп заявіў, што палітыкі, якія падпісаліся пад лістом, падчас знаходжання на дзяржаўнай службе сваімі дзеяннямі дэстабілізавалі сітуацыю ў свеце. На яго думку, «яны ўсяго толькі вашынгтонская эліта, што правалілася і хоча ўтрымаць уладу». Ён абвінаваціў сваіх праціўнікаў ў рашэнні ЗША пачаць аперацыю ў Іраку і з'яўленні «Ісламскай дзяржавы».

Пад лістом рэспубліканцаў падпісаліся былы дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) і Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) генерал у адстаўцы Майкл Хэйдэн, экс-намеснік дзяржсакратара і былы дырэктар Нацыянальнай разведкі Джон Неграпонтэ. Апроч іх, ліст падпісалі былы прэзідэнт Сусветнага банка Роберт Зэлік, экс-міністр нацыянальнай бяспекі ЗША Майкл Чэртаф і іншыя палітыкі.

Яны таксама ў сваім лісце ўсумніліся, што ў Трампа ёсць дастатковая колькасць ведаў пра «веру ў амерыканскую Канстытуцыю, законы і інстытуты ЗША, у тым ліку, і аб рэлігійнай талерантнасці, свабодзе прэсы і незалежнай судовай сістэме».

Рэспубліканцы таксама лічаць, што, у выпадку абрання Трампа прэзідэнтам, ён стаў бы «самым неразумным» кіраўніком дзяржавы. Пры гэтым яны падкрэсліваюць, што ў шматлікіх амерыканцаў «ёсць сумненні з нагоды прызначэння [кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі] Хілары Клінтан». Аднак, на іх думку, «Дональд Трамп — гэта не адказ на сур'ёзныя праблемы Амерыкі».

У пачатку жніўня аб «жахлівай негатовасці» Трампа стаць прэзідэнтам заявіў і цяперашні кіраўнік ЗША Барак Абама. Сенатары ад штатаў Ілінойс, Небраска і Паўднёвая Караліна, якія ўваходзяць у Рэспубліканскую партыю, таксама заяўлялі, што яны не будуць галасаваць за Трампа падчас выбараў 8 лістапада.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031