Знайсці
09.08.2016 / 08:456РусŁacБел

Мiнчукам прапанавалi «лавiць» пернiкавых пакемонаў на аўтазапраўках

Збiраць калекцыi з пернiкавых пакемонаў прапанавала сваiм клiентам беларуская сетка АЗС А-100. Яны прадаюцца на пяцi аўтазапраўках кампанii.

«Лавіць пакемонаў сёння — самы папулярны сусветны трэнд. Мы вырашылi спалучыць прыемнае з карысным i прапанавалi сваiм клiентам збiраць не вiртуальных iстот, а смачныя пернiкi ў iх выглядзе. Адмыслова для нас кандытарская Cakes.by выпусцiла абмежаваную партыю пернiкаў, у якую ўвайшлi дзевяць вiдаў рэдкiх пакемонаў. Зараз яны прадаюцца на пяцi нашых АЗС у Мiнску i найблiжэйшых прыгарадах — па два на кожнай аўтазапраўцы», — паведамiла начальнiк аддзела маркетынгу АЗС А-100 Марына Iваноўская.

Па умовах гульнi, клiенты павiнны сабраць калекцыi з пакемонаў i выкласцi iх фота ў Facebook, Укантакце, Twitter або Instagram с хэштэгам #A100pokemonGo. Той, хто збярэ трох пакемонаў (камплект «Загоншчык»), атрымае хот-дог, за шэсць (камплект «Лавец») — мыйню аутамабiля, за ўсiх дзевяць пакемонаў (камплект «Паляўнiчы») — 10 лiтраў палiва. Пры гэтым прызы прадугледжаны толькi для ўдзельнiкаў праграммы ўдзячнасцi«Дзякуй» i залiчваюцца на адмысловую бiрульку.

Як адзначыла Марына Iваноўская, адрасы заправак, на якiх можна набыць пернiкi, не выдаюцца. «Гэта ж гульня, у якой самае цiкавае — дайсцi да перамогi самастойна. Проста праехаць па вядомых адрасах i набыць пернiкi — гэта нудна i нецiкава», - лiчыць яна.

АЗС А-100 — адзiная ў Беларусi прыватная сетка аўтазаправак. На сённяшнi дзень у яе ўваходзiць 35 АЗС у Брэсце, Магiлеве, Вiцебску, Маладзечне, Мiнску i Мiнскiм раёне.

Сетка актыўна развiвае дадатковыя сэрвiсы на АЗС, а таксама прапагандуе нацыянальную культуру i выкарыстоўвае беларускую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031