Знайсці
04.08.2016 / 12:374РусŁacБел

Валожынскі Атэла скраў і спаліў аўто сваёй Дэздэмоны ФОТАФАКТ

У Валожынскім раёне малады чалавек скраў аўтамабіль сваёй каханай і спаліў яго.

Фота uvd-mo.gov.by.

Перад гэтым ён пасварыўся з дзяўчынай. Уладальніца легкавіка звярнулася з заявай у міліцыю, распавяла пра скандал і пра скрадзены аўтамабіль. Яна баялася, каб хлопец не нарабіў бяды.

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, пошук легкавіка выніку не прынёс. Раніцай малады чалавек прыехаў да дома, патэлефанаваў каханай і паабяцаў спаліць сябе разам з машынай. Неўзабаве ён выканаў абяцанае і паехаў на аўтамабілі, які пачало ахопліваць полымя. Міліцыя знайшла згарэлы легкавік за вёскай, у салоне нікога не было — малады чалавек спалохаўся і ўцёк.

У адносінах падпальшчыка распачалі крымінальную справу, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031