Знайсці
31.07.2016 / 08:5611РусŁacБел

«Тройка» МАК адбярэ расійскіх спартсменаў для Алімпіяды

Спецыяльная камісія, якая складаецца з трох членаў МАК, абярэ да 5 жніўня, якіх расійскіх спартоўцаў дапускаць да ўдзелу ў Алімпійскіх Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Томас Бах знайшоў кампрамісны варыянт, AP

Як паведаміў прэс-сакратар Міжнароднага алімпійскага камітэта Марк Адамс, у склад «тройкі» увойдуць прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі стральбы з лука Угур Эрдэнер, прадстаўнік атлетычнай камісіі Клаўдыя Бокель і экс-прэзідэнт МАК Хуан Антоніа Самаранч.

«Яны і прымуць фінальнае рашэнне», — дадаў Адамс.

Допінгавы скандал з удзелам расійскай алімпійскай зборнай працягваецца ўжо некалькі тыдняў.

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва WADA заклікала выканкам МАК адхіліць расійскіх спартоўцаў цалкам, але 24 ліпеня камітэт прыняў кампраміснае рашэнне.

Згодна з гэтай рэзалюцыі, расіяне, якія раней мелі праблемы з допінгам, у любым выпадку не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў Алімпіядзе, аднак спартыўным федэрацыям далі права вызначаць, хто ўсё ж такі зможа выступіць у Рыа. Такім чынам, для 250 расійскіх атлетаў адкрылася магчымасць паехаць на Гульні.

Алімпійскія гульні стартуюць ужо ў наступную пятніцу.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера