Знайсці
22.07.2016 / 14:168РусŁacБел

Работу МУС з «экстрэмістамі» кантралюе асабіста міністр Шуневіч

Выснову пра тое, што суполка нон-канфармісцкай моладзі «Пошуг» — на асаблівым кантролі ў міністра Шуневіча, можна зрабіць, прагартаўшы дзяржаўны часопіс «Спецназ». 

У адным з нядаўніх нумароў глаўрэд выдання ў сваім матэрыяле дае такую фразу:

«Нездарма вялікую, сур'ёзную работу па спыненні дзейнасці экстрэмістаў усіх масцей каардынуе ў МУС асабіста міністр. Напрыклад, актывізаваліся фарміраванні, якія залічваюць сябе да анархістаў рознага гатунку. У МУС прыводзяць яскравы ўзор … радыкальнай ячэйкі «Пошуг».

Паводле «афіцыйных крыніц» — як пішуць у «Спецназе», — у Беларусі каля тысячы чалавек «левых радыкалаў», «асабліва дзёрзкі» тузін якіх дзейнічае ў Брэсце.

Таксама масавыя рухі «антыфашыстаў» у Бярозе, Івацэвічах, Мінску і Жлобіне. 

Менавіта яны цяпер — пад пільным наглядам сілавікоў, паведамляе дзяржаўны часопіс. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930