Знайсці
20.07.2016 / 14:31РусŁacБел

Кніга памяці Паўла Шарамета створаная ў Прэс-клубе

Сябры, усе хто памятаюць Паўла і сумуюць па ім, пакіньце, калі ласка, свае цёплыя словы ў Кнізе памяці. Па меры дасылання будзем таксама дадаваць іх унізе гэтага матэрыялу, заклікае беларускі Прэс-клуб.

Даўні сябра і партнёр Прэс-клуба загінуў ад выбуху ў машыне сёння, 20 ліпеня, у Кіеве.

Павел двойчы быў у журы міжнароднага конкурса для журналістаў, якія пішуць пра нашу краіну для замежных медыя, «Беларусь у фокусе». Гэта не самая простая праца – трэба было прачытаць і ацаніць каля 60 артыкулаў, большасць з іх на ангельскай мове. За гэтую працу не плацілі грошаў, матыў мог быць толькі адзін – карысць для краіны. Самы строгі сябра журы - пільнаваў, каб не перамагалі артыкулы са стандартным і стэрэатыпным успрыняццем Беларусі. 

Прэс-клуб глыбока смуткуе з прычыны трагічнай смерці Паўла Шарамета і выказвае спачуванні родным і блізкім.

Мы стварылі Кнігу памяці Паўла. Запрашаем вас сёння ці ў любы іншы дзень у Прэс-клуб (вул.Веры Харужай 3-601), каб разам успомніць Паўла, пакінуць свае ўспаміны пра яго. Вы таксама можаце даслаць свае нататкі для Кнігі на адрас [email protected] з пазнакай «Шарамет». Праз месяц мы перадамо гэтую Кнігу маме Паўла.

Павел Шарамет быў заснавальнікам «Беларускага партызана». Супрацоўнічаў з беларускім тэлебачаннем, радыё 101.2, быў галоўным рэдактарам «Белорусской деловой газеты», уласным карэспандэнтам ОРТ у Беларусі. 

За здымкі рэпартажа пра сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы ў ліпені 1997 года быў арыштаваны супрацоўнікамі сілавых структур Беларусі па абвінавачванні ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы, у атрыманні грошай ад замежных спецслужбаў і ў незаконнай журналісцкай дзейнасці. Выйшаў на волю толькі пасля асабістага ўмяшання прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына, правёўшы ў заключэнні тры месяцы.

Апошнія гады Шарамет жыў у Кіеве — працаваў у «Украінскай праўдзе», быў вядучым на радыё «Весці». 

Павел Шарамет нарадзіўся 28 лістапада 1971 года ў Мінску. Яму было 44 гады.

Запісы ў Кнігу памяці, дасланыя на гэты момант:

Dear Press Club Belarus colleagues,
Please accept my deepest condolences about the tragic death of Pavel Sheremet. This is a huge loss both for the journalistic community and civil society of Belarus.
Please stay brave and strong. Talk to you tonight if the NATO analytics event is not cancelled.

Аляксандра Музыкантава, Пасольства Вялікабрытаніі

Терять кого-то слишком рано тяжело всегда.
Но Павел прожил свою жизнь в борьбе за высшие ценности – свободу и демократию.
Расследования, изобличающие выступления, обучение нового поколения.
Это большое и гордое наследие.

Майкл Андерсен, коллега и директор MYMEDIA

Минулого тижня Павєл мене підвозив додому тією ж машиною, в якій він сьогодні загинув. Ми сміялись, що у нього і у мене в машині переважно «творчий хаос». Не пам'ятаю, про що ми ще говорили, але сміялись всю дорогу.
Він кликав до себе на ефір, а я його тролив, що він знову вляпався в п'яту колону, а він казав мені, що він «бєларус, а нє маскаль», з п'ятою колоною має власні рахунки, тому мій тролінг йде лісом.
Потім я сказав йому висадити мене на перехресті, щоб він не мусив повертати і потім їхати дворами, а він — висадивши мене, повернув, і поїхав дворами, куди мені і треба було. За кілька секунд ми ще раз зустрілись поглядами — і обидва ще раз засміялись. Він поїхав, я пішов.

Yevhen Hlibovytsky

The murder of Pavel Sheremet, an outstanding journalist born in Minsk, Belarus in a cruel way reminds us how dangerous and powerful weapon in a struggle for truth is the free speech. We express our deep sorrow to the family and to all who had a privilege of working with Pavel.

The Team of East European Democratic Centre, Warsaw

Zamordowanie Pawła Szeremeta, urodzonego w Mińsku na Białorusi znakomitego dziennikarza, uświadamia nam w okrutny sposób, jak niebezpiecznym i potężnym orężem w walce o prawdę jest po prostu wolne słowo. Składamy wyrazy głębokiego współczucia Rodzinie oraz wszystkim, którzy mieli zaszczyt współpracować z Pawłem.

Łukasz Byrski, Zespół Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, Warszawa

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031