Знайсці
17.07.2016 / 15:511РусŁacБел

Турцыя падзякавала Мінску за падтрымку

Пасольства Турцыі ў Мінску выказала ўдзячнасць Беларусі за падтрымку пасля спробы ваеннага перавароту, здзейсненай увечары 15 ліпеня, і заявіла аб нармалізацыі сітуацыі ў краіне.

«Мы выказваем удзячнасць дружалюбным краінам, у тым ліку Беларусі, за пасланні ў адрас Турцыі са словамі падтрымкі і салідарнасці і тэлефонныя званкі высокапастаўленым службовым асобам ва ўрадзе нашай краіны для выказвання падтрымкі», - гаворыцца ў паведамленні турэцкага пасольства ў Беларусі,

«Увечары 15 ліпеня вайскоўцы розных вайсковых званняў у складзе групы, якая ўзнікла ва Ўзброеных сілах Турцыі, пачалі спробу дзяржаўнага перавароту, — паведамляе дыпламатычнае прадстаўніцтва Турцыі ў Мінску. — Спроба ваеннага перавароту, сярод удзельнікаў якога былі заўважаныя пераважна Камандаванне ваенна-паветранымі сіламі, Галоўнае камандаванне жандармерыі і элементы асобных бронегрупаў, з самага пачатку была адвергнутая ўсім складам Узброеных сіл Турцыі».

«У сувязі са спробай перавароту Галоўнае ўпраўленне бяспекі і пракурорскі корпус Турцыі аператыўна прынялі неабходныя меры і прадухілілі яго развіццё, — адзначаецца ў паведамленні. — Прэзідэнт, прэм'ер-міністр, урад нашай краіны і члены Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі ў поўнай салідарнасці з Узброенымі сіламі Турцыі занялі бок дэмакратыі і прававой дзяржавы. Турэцкі народ, аб'яднаўшы намаганні і прадэманстраваўшы гістарычную салідарнасць з дзяржавай, выйшаў на вуліцы і, стаўшы на шляху танкаў банды мяцежнікаў, перашкодзіў спробе перавароту».

Як адзначаюць у пасольстве, «спробы мяцежнікаў захапіць будынак Турэцкай тэлерадыёкампаніі і развязаць інфармацыйную кампанію з дапамогай такіх сродкаў масавай камунікацыі, як прыватныя друкаваныя органы і інтэрнэт, неўзабаве былі сарваныя. У гэты перыяд турэцкія СМІ далі ўрок дэмакратыі». «Усе палітычныя партыі ў нашай краіне выступілі ў абарону дэмакратыі, палітычнай волі і Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі, які яе выказвае», - гаворыцца ў паведамленні. 16 ліпеня адбылося пазачарговае пасяджэнне Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі, якое прыняло сумесную дэкларацыю.

Дыппрадстаўніцтва інфармуе, што падчас аперацый супраць удзельнікаў перавароту «арыштавана каля 3.000 мяцежнікаў, парадку 100 чалавек захопленыя мёртвымі ў часе сутыкненняў», ахвярамі бунту стаў 161 чалавек, у тым ліку цывільныя асобы, пацярпелі каля 1.400 чалавек.

У пасольстве заяўляюць, што «16 ліпеня жыццё ў Турцыі вярнулася ў нармальнае рэчышча». «Мяцежнікі не атрымалі падтрымкі міжнароднай супольнасці. Ад шэрагу дзяржаў і міжнародных арганізацый, сярод якіх і Беларусь, былі атрыманы паслання / звароты / тэлефонныя званкі са словамі салідарнасці, значэнне якіх такое вялікае для Турцыі», - гаворыцца ў паведамленні.

Пасольства адзначае, што «факт здзяйснення спробы дзяржаўнага перавароту сіламі тэрарыстычнай арганізацыі Фетулы Гюлена FETО відавочны». «Урад нашай краіны спрабаваў давесці да ведама дружалюбных і саюзных дзяржаў тэрарыстычную прыроду гэтай арганізацыі і сапраўдны твар Фетулы Гюлена (былы імам і прапаведнік, які жыве ў Пенсільваніі, ЗША. - БелаПАН.). На жаль, далікатнасць гэтага пытання і па сённяшні дзень у поўнай меры не была асэнсаваная. Так выявілася сапраўднае аблічча гэтай мяцежнай тэрарыстычнай арганізацыі».

Спроба перавароту адбылася ўвечары 15 ліпеня. Былі перакрытыя масты праз Басфорскі праліў, уведзеная каменданцкая гадзіна, спыненыя авіязносіны. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў народ выйсьці на вуліцы. Да раніцы 16 ліпеня перавага аказалася на баку верных ураду сілавікоў.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў Эрдагану пасланне са словамі падтрымкі. МЗС Беларусі ў сваю чаргу «рашуча асудзіў злачынную спробу незаконнага звяржэння дзяржаўнай улады», а таксама заявіў, што «цалкам салідарны з турэцкім кіраўніцтвам».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031