Знайсці
12.07.2016 / 14:261РусŁacБел

У Італіі лоб у лоб сутыкнуліся два цягнікі: дзесяць чалавек загінулі, дзясяткі параненых ФОТАФАКТ

ASNA

На поўдні Італіі адбылося лабавое сутыкненне двух пасажырскіх цягнікоў. Як паведамляе Reuters са спасылкай на пажарных, загінула прынамсі дзесяць чалавек. Такую ж колькасць ахвяр са спасылкай на крыніцы называюць Rainews24 і Ansa.

Акрамя таго, Republicca піша пра «дзясяткі» параненых. У прыватнасці, з-пад абломкаў дасталі жывое дзіця, якое было дастаўлена ў бальніцу на верталёце.

Інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Бары ў вобласці Апулія на ўчастку паміж гарадамі Андрыя і Корат. Па дадзеных Reuters, сутыкненне адбылося пасярод аліўкавага гаю.

Да месца здарэння сцягнутыя пажарныя і паліцыя.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031